Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сан-Францыска прадстаўлены новы iPhone 5


Кампанія Apple прадставіла ў сераду ў Сан-Францыска новую мадэль смартфона iPhone.

Віцэ-прэзідэнт кампаніі Філ Шылер, які прадстаўляў новы iPhone 5, назваў яго «сапраўдным дыямэнтам». Новая мадэль самага знакамітага прадукту кампаніі Apple важыць усяго 112 грамаў — на 20 адсоткаў менш, чым яе папярэднік iPhone4S. Корпус смартфона выкананы з алюмінію і шкла, яго таўшчыня — усяго каля 7 мілімэтраў.

Продажы iPhone 5 пачнуцца ў Злучаных Штатах ўжо 21 верасьня.
XS
SM
MD
LG