Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова: «Рэзкай дэвальвацыі ня будзе»


Камэнтуючы пэрспэктывы дэнамінацыі беларускага рубля, старшыня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова сказала. «У сярэдзіне наступнага году пачнём на гэтую тэму думаць».

«Калісьці гэта трэба будзе рабіць. У гэтым годзе казаць пра дэнамінацыю рана», — цытуе старшыню Нацбанку «Інтэрфакс».

Паводле Ермаковай, у гэтым годзе ня варта чакаць і істотнай дэвальвацыі беларускага рубля: «Рэзкай дэвальвацыі ня будзе, але ня выключана плаўная дэвальвацыя».

Разам з тым, Надзея Ермакова сказала, што «сур’ёзных зьменаў курсу ня будзе, у нас няма неабходнасьці ў рэзкай дэвальвацыі». Акрамя таго, адзначыла яна, рэзкая дэвальвацыя супярэчыць плянам уладаў па павелічэньні заробкаў у даляравым эквіваленце.

Старшыня праўленьня Нацбанку лічыць натуральнымі чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля з улікам вопыту папярэдніх гадоў: «Такія хваляваньні ёсьць, гэта натуральна. Было б дзіўна, калі такіх чутак не было», — сказала яна. Пры гэтым Ермакова заявіла: «Я думаю, абвалу быць не павінна».

Таксама Ермакова паведаміла, што беларускі бок выконвае паказьнікі, неабходныя для атрыманьня чацьвёртага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС:

«Да канца года чацьвёрты транш паступіць. Ва ўсялякім выпадку, мы лічым, што ён у нас будзе». З улікам гэтага траншу плянуецца і ўзровень золатавалютных рэзэрваў на канец году 8,2 мільярда даляраў, дадала Ермакова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG