Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу: Эўропа павінна быць гатова пастаяць за свае перакананьні


Эўропа павінна імкнуцца да стварэньня фэдэрацыі нацый. З такой заявай выступіў сёньня прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу на адкрыцьці сэсіі Эўрапарлямэнту.

«У сёньняшнім сьвеце памеры маюць значэньне і рухавіком да зьменаў зьяўляюцца каштоўнасьці. Таму пасыл Эўропы павінен быць пасылам свабоды, дэмакратыі, вяршэнства закону і салідарнасьці. Карацей — эўрапейскія каштоўнасьці, нашы каштоўнасьці. Цяпер як ніколі нашым грамадзянам і новаму сусьветнаму парадку патрэбная актыўная, уплывовая Эўропа. Ня толькі для нас — тут, у Эўропе. Для ўсяго астатняга сьвету важна, каб мы былі пасьпяховымі. Эўропа, якая трымаецца сваіх каштоўнасьцяў, і Эўропа, якая гатовая пастаяць за свае перакананьні ў тым, што правы чалавека, гэта не раскоша для разьвітых краін, а рэч, якая павінна разглядацца, як усеагульная каштоўнасьць», заявіў Барозу.

Таксама сёньня канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель павітала рашэньне Канстытуцыйнага суда яе краіны, які адхіліў пазовы супраць стварэньня Эўрапейскага стабілізацыйнага мэханізму і бюджэтнага пакта ЭЗ.

Прыкладна 37 тысяч чалавек падалі скаргі ў суд з заклікам блякаваць стварэньне фонду і правесьці рэфэрэндум па гэтым пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG