Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гарадзенскай ЦЭЦ выявілі радыяцыйнае забруджаньне


Радыяцыйнае выпраменьваньне ў цэху гарадзенскай ЦЭЦ-2 перавысіла норму ў 50 разоў.

12 верасьня ў парагазатурбінным цэху праводзілі кантроль зварных злучэньняў. Працаўнікі зьвярнулі ўвагу на перавышэньне радыяцыйнага фону, выклікалі МНС і санэпідэмстанцыю. Спэцыялісты выявілі ўзровень выпраменьваньня ад 6 да 10 мЗв/г. Гэта ў 50 разоў больш за норму.

«Перавышэньне радыяцыйнага фону паходзіла ад мацавальных дэталяў, — паведамілі „Свабодзе“ ў прэс-службе МНС. — Іх неўзабаве заменяць і здадуць на рэзэрвовае прадпрыемства па абыходжаньні з радыяцыйнымі адкідамі. Мы не бярэмся ўдакладняць, чаму такое абсталяваньне паставілі. Нашыя замеры паказалі, што на адлегласьці два мэтры перавышэньня фону практычна няма».

У МНС дадалі, што пацярпелых няма, і скаргаў не паступала.

Абсталяваньне прывезьлі зь Індыі. Для расьсьледаваньня абставінаў выпадку створана спэцыяльная камісія, паведамляе афіцыйны сайт МНС.
XS
SM
MD
LG