Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан. 280 чалавек згарэлі замкнёнымі на фабрыцы


У Пакістане больш за 280 чалавек загінулі і прынамсі 60 былі параненыя ў выніку пажару на тэкстыльнай фабрыцы ў Карачы, дзе работнікаў падчас працоўнага дня трымалі пад замком. Улады асьцерагаюцца, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца.

Кіраўнік шпіталю ў Карачы сказаў, што каля 30 загінулых былі настолькі моцна спаленыя, што немагчыма было нават вызначыць іх полавую прыналежнасьць. Відавочцы паведамляюць, што многія работнікі спрабавалі выбрацца з будынку праз вокны, але ня здолелі праціснуцца праз краты. Тыя, хто працавалі замкнутымі ў падвале, задыхнуліся ад дыму.
XS
SM
MD
LG