Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк: Беларусь хоча аднавіць перамовы з МВФ пра новы крэдыт


Надзея Ермакова

Надзея Ермакова

Беларускія ўлады ў кастрычніку маюць намер аднавіць перамовы зь Міжнародным валютным фондам аб прыцягненьні новых крэдытаў фонду.


Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова, перадае Інтэрфакс.

Пры гэтым Ермакова падкрэсьлівае палітызаванасьць пазыцыі МВФ.

«Мы абмяркоўваем аднаўленьне перамоваў зь Міжнародным валютным фондам. Мы заявілі шэраг сустрэч на пачатку кастрычніка ў Токіё (на штогадовай сэсіі кіраўніцтва МВФ і Ўсясьветнага банку)», — сказала старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі.

Паводле Ермаковай, аднаўленьне фінансавага супрацоўніцтва Беларусі з МВФ будзе таксама абмяркоўвацца падчас візыту ў Менск пэрыядычнай місіі МВФ.

Ермакова таксама адзначыла, што беларускія ўлады не рыхтавалі новых прапаноў на адрас МВФ, якія б адрозьніваліся ад просьбы аб новых рэсурсах, накіраванай у фонд у канцы траўня мінулага году.

Камэнтуючы магчымую рэакцыю МВФ на ініцыятыву беларускага боку, кіраўніца Нацбанку Беларусі падкрэсьліла палітызаванасьць пазыцыі фонду.

«Як яны паставяцца? Улетку яны сказалі, што палітычнае пытаньне існуе», — нагадала яна.

7 сакавіка гэтага года Ерамкова заявіла, што Беларусь зацікаўленая ў атрыманьні новага крэдыту МВФ, але можа абысьціся і безь яго.

Беларусь са студзеня 2009 па красавік 2010 году прыцягнула крэдыт МВФ на $3,6 млрд. Пік яго пагашэньня прыпадае на 2013 год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG