Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Зьмітра Дашкевіча не пусьцілі адваката


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Пра гэта Радыё Свабода расказала Наста Палажанка.

12 верасьня ў Віцебскі СІЗА прыехаў адвакат, але яго не пусьцілі да палітвязьня. Адміністрацыя сьледчага ізалятару спаслалася на тое, што яшчэ не атрымала пастанову суду пра ўступленьне ў сілу прысуду Зьмітру Дашкевіча, а таксама на тое, што ад Дашкевіча няма заявы на сустрэчу з адвакатам.

Наста Палажанка, аднак, кажа, што Зьміцер Дашкевіч яшчэ ў Глыбоцкай калёніі напісаў заяву пра спатканьне з адвакатам у Віцебскім СІЗА.

Таму Наста Палажанка мяркуе, што адміністрацыя віцебскага СІЗА нешта хавае пра Зьмітра Дашкевіча.

Палітвязень 9 дзён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Зьвестак пра яго няма, лістоў ад яго — таксама.

Месяц таму ў глыбоцкай калёніі Зьмітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на адзін год зьняволеньня. Да гэтага выраку ён меўся выйсьці на волю сёлета ў сьнежні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG