Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 верасьня: дзень народзінаў Андрэя Мрыя, Харэўскі за прылаўкам «Логвінава»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е


У краіне чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпэратура да 25 градусаў цяпла.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ


У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) — прэзэнтацыя збору твораў Максіма Танка у 13-ці тамах, пачатак а 17-ай.

За прылаўкам кнігарні «Логвінаў» ад 19-ай будзе мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Адрас — пр-т Незалежнасьці, 37а.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1562 — Князі і баяры ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.

1769: Расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казiмiрам i Францам Пуласкiмі ля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1501 — Мікелянджэла пачаў працаваць над Давідам

1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС

1994 — Дзяржаўная камісія па артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

1974 — Беларуская студыя тэлебачаньня пачала трансьляваць каляровыя перадачы.


У гэты дзень нарадзіліся:


1893 — Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст. Апошнія гады правёў у ГУЛАГу, быў забіты ў цягніку крымінальнікамі.

1958 — Аляксандр Краўцэвіч, беларускі гісторык, аўтар працаў па гісторыі ВКЛ


У гэты дзень памерлі:

1592 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзяяч, юрыст

1859 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты

1983 — Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч. У перадваенны час — дырэктар музэя імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

2003 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, пэдагог і грамадзкі дзяяч

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Меркаваць пра што заўгодна трэба, абапіраючыся на розум, а не на агульнае меркаваньне.

Мантэнь


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ СВАБОДЫ


Прэзыдэнтка Літвы крытыкуе беларускую апазыцыю

Аmnesty International: Беларусь павінна вызваліць Бяляцкага

Аляксандар Сасноў: «Пазьняк раіў не ісьці міністрам да Лукашэнкі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG