Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая супрацоўніца пасольства ў Менску стала галоўным дарадцам Грыбаўскайце


Прэзыдэнт Літвы Далі Грыбаўскайце прызначыла сваім галоўным дарадцам у пытаньнях зьнешняй палітыкі Явіту Пранавічуце-Нелюпшэне.

Гэтая маладая жанчына вядомая і ў Беларусі. Яна каля чатырох гадоў працавала ў пасольстве Літвы ў Менску. У той час пасольства Літвы выконвала функцыі кантактнага пасольства NATO ў Беларусі. Спадарыня Пранявічуце курыравала натаўскі кірунак. У кампэтэнцыю тады яшчэ незамужняй Явіты Пранявічуце таксама ўваходзілі пытаньні мэдыяў і культурнага жыцьця.

Пасьля вяртаньня ў Літву спадарыню Пранавічуце прызначылі дарадцам прэзыдэнта. А пасьля таго як папярэдні галоўны дарадца Дарус Сямашка стаў паслом Літвы ў Нідэрляндах, Явіта Пранавічуце-Нелюпшэне заняла вакантнае месца.

Явіце Пранавічуце-Нелюпшэне цяпер 32 гады, яна доктар палітычных навук.
XS
SM
MD
LG