Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфарматара, што здаў Бін Лядэна, катавалі?


Пакістанскі лекар, які, як мяркуецца, навёў амэрыканскіх спэцназаўцаў на сховішча Ўсамы Бін Лядэна, сьцьвярджае, што пакістанскія спэцслужбы яго катавалі.

Лекар Шакіл Афрыдзі даў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Fox News з турмы ў Пэшавары, дзе ён адбывае зьняволеньне тэрмінам 33 гады паводле абвінавачаньняў у падтрымцы ваенізаваных груповак. Пакістанскія ўлады арыштавалі яго неўзабаве пасьля забойства Бін Лядэна.

Афрыдзі сьцьвярджае, што сьледчыя пакістанскай службы выведкі лічаць ЗША сваім галоўным ворагам і папракалі яго супрацай з ЦРУ. Лекар сьцьвярджае, што падчас допытаў аб яго тушылі цыгарэты і падвяргалі электрычным шокам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG