Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Багаты чалавек няхай аплачвае 120-150% камунальных выдаткаў


Падчас нарады з удзелам ураду і Нацбанку кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў размовы адносна дэвальвацыі і дэнамінацыі.

«Многа ідзе размоваў, ня ведаю ад каго, адносна дэвальвацыі і дэнамінацыі. Сам праект бюджэту ў трыльёнах цяперашніх рублёў, і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі. І тым больш дэнамінацыі. Тым больш, калі б дэнамінацыю і праводзілі, гэта ж ня разавы акт. Гэта ж зараней указ прэзыдэнта, потым паўгода тэхнічны абмен гэтых грошай і так далей. Зьніжэньне адразу цэнаў на гэтую суму. Я не разумею, што гэта за размовы ў краіне? Вы патлумачце людзям, што мы ня пойдзем ні на якую дэвальвацыю. Няма ніякай неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту. Я правільна разважаю? Якая неабходнасьць у тым? Мы сёньня ня стрымліваем курс — які складваецца, такі складваецца. Я гэта сказаў старшыні Нацбанку пры прызначэньні і кантралюю пастаянна цяпер».

Таксама Лукашэнка выказаўся за дыфэрэнцыяваную аплату тарыфаў на жыльлёвыя паслугі:

«Давайце зробім так: багаты чалавек 120-150% няхай аплачвае камунальныя выдаткі. Бедны чалавек, зь якога сёньня ўзяць няма чаго — 25-30% — і мы вырашым праблему. Але вы нават не пасунуліся ва ўрадзе ў гэтым кірунку, бо думаеце, што і вам давядзецца (вы ж ня бедныя) 120% плаціць. Дык я вам дам дадаткова гэтыя грошы, каб вы маглі заплаціць. Гэта ж трэба, як у савецкія часы, пайсьці па хатах, паглядзець, улічыць усё. Мы ж не прывыклі дыфэрэнцыявана працаваць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG