Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы лічаць Беларусь адной з найбольш недружалюбных краінаў


Верасень 2009. Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце.

Верасень 2009. Аляксандар Лукашэнка і Даля Грыбаўскайце.

Больш за палову жыхароў Літвы лічыць, што Польшча вядзе адносна Літвы дружалюбную палітыку, аднак Варшава здаецца ім больш варожай, чым Латвія, Эстонія, Нямеччына і ЗША. Найбольш варожымі Літве лічацца такія краіны, як Беларусь і Расея.

Такія дадзеныя паказала апытаньне, праведзены па замове агенцтва BNS кампаніяй RAIT. Вынікі пасьледаваньня прыводзіць партал Delfi. Апытаньне быў праведзенае 10-23 жніўня, у ім удзельнічалі 1018 жыхароў ва ўзросьце ад 15 да 74 гадоў.

Паводзіны Масквы адносна Літвы дружалюбнымі палічылі 14% удзельнікаў апытаньня, хутчэй дружалюбнымі — 32%. Як варожую Літве краіну Расею ацанілі 10% рэспандэнтаў, 40% абралі адказ «хутчэй варожая».

Беларусь дружалюбнай да Літвы назвалі 10% удзельнікаў апытаньня, хутчэй дружалюбнай — кожны трэці апытаны. Палітыку Менску адносна Вільні варожай лічаць 8%, а хутчэй варожай — 43%.

Па словах выкладчыка Інстытуту міжнародных адносінаў і палітычных навук Кястуціса Гірнюса крытычная ацэнка Беларусі можа быць зьвязаная з інцыдэнтам з «плюшавымі мішкамі» і з пагрозамі Аляксандра Лукашэнкі на адрас Літвы.

Пры гэтым Латвію, Эстонію, Нямеччыну і ЗША дружалюбнымі да Літвы краінамі лічаць 80-90% рэспандэнтаў, Польшчу — 57%.

На думку літоўцаў, самая дружалюбная краіна ў адносінах да Літвы — гэта Латвія, так лічаць 90% апытаных, толькі 1% назваў палітыку Рыгі варожай у адносінах да Літвы, 5% лічаць, што палітыка Латвіі хутчэй варожая.

Што тычыцца Польшчы, тут меркаваньні рэспандэнтаў моцна падзялілася — 43% назвалі палітыку Польшчы адносна Літвы вельмі дружалюбнай, 14% сказалі, што палітыка Польшчы хутчэй дружалюбная, 7% не сумняваюцца, што Польшча паводзіць сябе варожа адносна Літвы, 32% лічаць палітыку Варшавы хутчэй варожай, чым дружалюбнай.

«Усё ж большасьць лічыць палітыку Польшчы сяброўскай — гэта нечакана, калі ўлічыць, колькі было спрэчак аб палітыцы ў дачыненьні да нацменшасьцяў. Цяпер гэтыя пытаньні не такія вострыя, відаць, гэта адбілася на ацэнцы. Гэта станоўчая зьява, нягледзячы на ранейшыя супярэчнасьці, людзі ўсё роўна добразычліва ставяцца да Польшчы », - сказаў Кястуціс Гірнюс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG