Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 верасьня: Вольскі на Маратоне салідарнасьці, дзень нараджэньня Матукоўскага і Лема


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Па ўсё краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +16-+20 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) у рамках «Музычнага маратону салідарнасьці» выступіць Лявон Вольскі. Пачатак у 18.00.

У Нацыянальны аэрапорт «Менск» прыбудуць беларускія спартоўцы — удзельнікі Паралімпійскіх гульняў-2012 у Лёндане. Прылёт у 19 гадзін

Кіеў/Ялта — візыт прэм’ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана ва Ўкраіну

Астана — візыт прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мен Бака ў Казахстан

Страсбур — штогадовая справаздача прэзыдэнта Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


490 да н. э. — Грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — "Радуйцеся! Мы перамаглі «і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Афінах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратон і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі

1934 — Латвія, Літва і Эстонія ўтварылі палітычны саюз. Падпісаная ў Жэнэве дамова ўвайшоў у гісторыю пад імем Балтыйскай Антанты.

1990 — Падпісаньне дамовы аб аб’яднаньні Нямеччыны. Дамова аб канчатковым урэгуляваньні ў адносінах да Нямеччыны была падпісаная міністрамі замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, і абедзьвюх Нямеччын. Дамова спыніла дзеяньне правоў і адказнасьці чатырох краін у дачыненьні да Бэрліну і Нямеччыны


У гэты дзень нарадзіліся:

1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч

1921 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст

1929 — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург

1954 — Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык

1949 — Яўген Чыквін, польскі палітык, беларускі й праваслаўны дзяяч у Польшчы


У гэты дзень памерлі:

1263 — Міндоўг, князь і кароль Літвы

1612 — Васіль IV Шуйскі, маскоўскі князь, цар з 1606 да 1610 году

1929 — Яніс Райніс, латыскі паэт, драматург

1933 — Антон Камінскі, беларускі мастак

1964 — Сяргей Пясэцкі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня

1972 — Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец

2008 — Кастусь Козак, беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Палітык не павінен быць занадта разумны. Вельмі разумны палітык бачыць, што большая частка задач, якія стаяць перад ім, абсалютна невырашальная
Станіслаў Лем

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Дудуткі падпалілі?

Палітвязьням калёніі ў Івацэвічах зноў прапанавалі напісаць прашэньні пра памілаваньне

Экспэрт: «Кашалёк Лукашэнкі ― ня Пефціеў, а ўся Беларусь»

Старшыня менскай калегіі адвакатаў пакідае пасаду пад ціскам Мін’юсту

Студэнтам вярнулі тое, што чатыры гады таму адабралі
XS
SM
MD
LG