Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
За гадзіну, якую карэспандэнт «Свабоды» сёньня ўвечары правёў ля перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валера Ўхналёва і яго давераных асобаў, да нас падышлі ўсяго 12 чалавек. І гэта ў цэнтры Менску, ля прадуктовай крамы па вуліцы Куйбышава.

Людзі сталага веку казалі, што пойдуць выконваць свой грамадзянскі абавязак. Моладзь і людзі сярэдняга веку казалі, што ніякім выбарам ня вераць.

Па выніках пікету Валер Ухналёў — намесьнік кіраўніка партыі «Справядлівы сьвет», кандыдат па Коласаўскай 106-й выбарчай акрузе — прызнаў: у грамадзян амаль няма цікавасьці да выбарчай кампаніі.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG