Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыкарда Мільёры прыслухаўся да журналістаў


Рыкарда Мільёры

Рыкарда Мільёры

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Рыкарда Мільёры сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі журналісцкай супольнасьці.

Падчас гутаркі закраналіся пытаньні абароны правоў СМІ ў Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы пералічылі традыцыйныя праблемы беларускіх СМІ: складаныя эканамічныя ўмовы для недзяржаўнай прэсы, праблемы з доступам да інфармацыі і неадпаведнасьць беларускага заканадаўства міжнародным стандартам.

Таксама старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна паведаміла Рыкарда Мільёры і спэцыяльнаму каардынатару місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЭ Матэа Мэкачы пра намер БАЖ працягнуць намаганьні дзеля рэфармаваньня беларускага заканадаўства аб СМІ ў бок яго лібэралізацыі.

«У нас ужо даўно падрыхтаваныя дапаўненьні ў закон „Аб сродках масавай інфармацыі“, распрацаваныя сумесна зь венскім офісам Дуні Міятавіч. Мы вельмі б хацелі, каб АБСЭ праз свае каналы таксама паспрыяла іх прыняцьцю ці хаця б разгляду ў беларускай Палаце прадстаўнікоў», — сказала Літвіна ў інтэрвію прэс-службе БАЖ.

Рыкарда Мільёры паведаміў удзельнікам сустрэчы, што бліжэйшым часам АБСЭ мае намер аднавіць працу рабочай групы па Беларусі. Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі прыхільна паставіўся да прапановы кіраўніцы БАЖ правесьці слуханьні па рэфармаваньні заканадаўства аб СМІ ў Беларусі.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG