Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вязьні віншавалі Статкевіча з Днём беларускай вайсковай славы


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Вязьні турмы, дзе трымаюць Мікалая Статкевіча, на Дзень беларускай вайсковай славы крычалі яму «Жыве Беларусь!»

Экс-кандыдату на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, якога трымаюць у Магілёўскай турме, дакладна вядома, што 8 верасьня каля ўваходу ў турму ягоныя аднадумцы зладзілі фаервэрк, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы. Жонка палітыка Марына Адамовіч падзялілася зьвесткамі пра мужа:

«Каля сьцен турмы быў зладжаны ў гонар Міколы фаервэрк, салют. Ён зразумеў, у чый гонар гэта было. І турма зноў зразумела. Вязьні, відаць, адсочваюць сытуацыю, бо зноў крычалі для Мікалая: „Жыве Беларусь!“ Гэта мне дакладна вядома».

Пра самога Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што ён па-ранейшаму ў камэры яшчэ з адным вязьнем, на здароўе ня скардзіцца, захоўвае добры настрой.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Палітвязьня трымаюць у крытай турме нібыта як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму.
XS
SM
MD
LG