Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку вызвалілі ад працы па стане здароўя


Сяргея Каваленку ў Магілёўскай калёніі наведаў адвакат. Жонка палітвязьня Алена Каваленка кажа, што торбу з асабістымі рэчамі Сяргея, якую ён не знайшоў, калі на мінулым тыдні выйшаў з мэдычнай частцы, так і не змаглі адшукаць. «Яму са складу выдалі цёплыя рэчы, але тая торба канчаткова нібыта зьнікла», — кажа Алена Каваленка:

«Што гэта яшчэ, як не правакацыя? Усе кажуць, што нічога ня ведаюць, але ж гэта закрытая ўстанова — як такое можа быць? Лічу, што гэта такая яму помста, ствараюць дадатковыя праблемы. На волі непрыемна, калі зьнікаюць рэчы, у турме — утрая».

Таксама Алене Каваленцы стала вядома, што з-за пагаршэньня здароўя Сяргея вызвалілі ад працы.

За час зьняволеньня Сяргей Каваленка тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту, падчас якіх страчваў шмат вагі. Два тыдні таму Каваленка адбыў чарговы тэрмін у карцэры. Актывіст КХП БНФ асуджаны на год і месяц зьняволеньня за парушэньні парадку адбыцьця «хатняй хіміі», прысуджанай яму пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG