Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 верасьня аўтограф-сэсія Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча


Зьміцер Герасімовіч, Уладзімер Арлоў і Зміцер Санько

Зьміцер Герасімовіч, Уладзімер Арлоў і Зміцер Санько

Сустрэча з аўтарамі кнігі «Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» пачнецца а 18-й гадзіне 13 верасьня ў менскай кнігарні «Кніжны салён».

«Вялікае княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» — гэта своеасаблівы працяг кнігі «Краіна Беларусь», якая выйшла ў 2003 годзе. Выданьне зьмяшчае 2000 унікальных летапісных мініятур, гравюр, фатаграфій і рэканструкцый.

Госьці аўтограф-сэсіі змогуць пазнаёміцца таксама з новай кнігай паэзіі Ўладзімера Арлова «Сьвецяцца вокны, ды нікога за імі» .

У зборніку — выбраныя творы з папярэдніх кніг, а разьдзел «На поўнач ад каханьня» склалі вершы, што друкуюцца ўпершыню. Вершы надрукаваныя адразу двума альфабэтамі — кірыліцай і лацінкай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG