Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook распавёў, зь кім «сябруюць» беларусы


Сацыяльная сетка Facebook апублікавала інтэрактыўную мапу, пры дапамозе якой можна прасачыць, з жыхарамі якіх дзяржаў больш за ўсё «сябруюць» карыстальнікі з той ці іншай краіны.

Рэтынг «сяброўства» карыстальнікаў зь Беларусі:

  • Расея
  • Украіна
  • Польшча
  • Літва
  • Італія

Мапу можна паглядзець на старонцы Facebook Stories

Кожная дзяржава на мапе паказаная каляровай кропкай. Калі клікнуць на кропку пэўнай краіны, то іншыя зьмяняюцца ў памерах у залежнасьці ад колькасьці «сяброўства» паміж карыстальнікамі дадзенай краіны і астатнімі дзяржавамі сьвету.

Пад мапай — магчымае тлумачэньня такіх сяброўскім сувязяў.

У сытуацыі зь Беларусьсю Facebook цытуе The New York Times: «У часе 17-гадова дыктатуры прэзыдэнта Лукашэнкі, Беларусь пасьлядоўна выбірае шлях умацаваньне стасункаў з Расеяй, а не з Заходняй Эўропай. Разам з Казахстанам і Расеяй Беларусь будуе Мытны зьвяз — адно з нямногіх фармальных аб’яднаньняў савецкага тыпу, якое яшчэ ацалела».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG