Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдняя працягласьць жыцьця амэрыканцаў узьнялася з 47 у 1900 годзе да 80 сёньня. Гэта адбылося ў выніку, у асноўным, ад паляпшэньня гігіены і харчаваньня, але і ад новых адкрыцьцяў у галіне мэдыцыны, пачынаючы ад антыбіётыкаў і заканчваючы апэрацыямі на сэрца ды лекамі ад раку. Але гэта яшчэ не мяжа.

Як паведамляе New York Times, зараз навукоўцы, якія вывучаюць тонкасьці ДНК, могуць неўзабаве прапанаваць яшчэ большае падвышэньне даўгалецьця — у выніку распрацоўкі новых лекаў і мэтадаў лячэньня такіх хвароб старэньня, як хваробы сэрца і дыябэт.

«Старэньне зьяўляецца асноўным фактарам рызыкі для большасьці захворваньняў», кажа Фэліпэ Sierra, дырэктар аддзелу біялёгіі старэньня ў Нацыянальным інстытуце па праблемах старэньня.

На колькі гадоў можа быць працягнутае жыцьцё? Некаторыя энтузіясты даўгалецьця кажуць, што гаворка можа ісьці не пра гады — пра дзесяцігодзьдзі! Праўда, большасьць адмыслоўцаў называюць больш сьціплыя вынікі Але — праз які час можна будзе назіраць істотнае падвышэньне даўгалецьця? Праз 10? Праз 20? Альбо праз 50?

Нават бяз нейкіх новых хай-тэк распрацовак у галіне старэньня, паводле ацэнак ААН, сярэдняя працягласьць жыцьця цягам наступнага стагодьдзя будзе набліжацца да 100 гадоў для жанчын у разьвітых краінах сьвету і больш за 90 гадоў для жанчын у краінах, якія разьвіваюцца. (Для мужчынаў, адпаведна, гэты паказчык на 3-4 гады меней).

сярэдняя працягласьць жыцьця цягам наступнага стагодьдзя будзе набліжацца да 100 гадоў для жанчын у разьвітых краінах

Але пэрспэктывы істотна павялічваюцца, калі прыгадаць, што, напрыклад, ужо больш за дзесяць гадоў навукоўцы экспэрымэнтуюць з выкарыстаньнем камлёвых клетак. Патэнцыйна, так званыя майстар-клеткі могуць ператварыцца ў розныя спэцыялізаваныя клеткі — для замены і рамонту тканінаў у вобласьці сэрца, печані і іншых органаў у жывёл. Некаторыя дасьледчыкі здолелі таксама выкарыстоўваць іх у арганізмах людзей.

Праўда, такі піянэр вывучэньня камлёвых клетак, як Джэймс Томсан з Унівэрсытэту ў Вісконсіне, лічыць, што камлёвыя клеткі яшчэ ня хутка будуць карысныя для «рамонту» складаных чалавечых органаў. «Мы далёкія ад перасадкі клетак у чалавечым мозгу або нэрвовай сыстэмы», сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG