Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

18:50 Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту. Актывіст «Гавары праўду» мусіць выйсьці на волю ў сераду, 12 верасьня.

Паўла Вінаградава затрымалі раніцай 7 верасьня на ўласнай кватэры. Міліцыянты Давідзюк, Савугін і Андрушэнка паведамілі ў судзе, што ён нібыта брыдкасловіў, калі яго вывелі з дому на вуліцу. Павал Вінаградаў сваю віну не прызнаў.

Таксама 10 верасьня суд пакараў трыма суткамі арышту актывіста «Гавары праўду» Аляксандра Арцыбашава. Актывіст пасьля суду выйшаў на волю, паколькі быў затрыманы 7 верасьня.

17:00 Судзьдзя Юры Цэзін задаволіў хадайніцтва аб выкліку ўчастковага Давыдзюка, які ўдзельнічаў у затрыманьні актывіста раніцай 7 верасьня.

Другія сьведкі-міліцыянты Савугін і Андрушэнка заявілі ў судзе, што Вінаградаў нібыта брыдкасловіў, калі яны зь ім выйшлі на вуліцу зь ягонай кватэры. Павал Вінаградаў гэта абвяргае.

Раней з суду быў выдалены эск-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў, які прыйшоў у суд, каб падтрымаць Паўла Вінаградава. На працэсе ў Някляева зазваніў тэлефон і судзьдзя выдаліў палітыка без папярэдняй заўвагі. Уладзімер Някляеў ў перапынку сказаў, што судзьдзі ператварыліся ў сэрвіс улады і забясьпечваюць любы, самы незаконны і абсурдны прысуд.

Лідэр моладзевага крыла «Гавары праўду» — «Zмена» Павал Вінаградаў быў затрыманы 7 верасьня ў свай кватэры пасьля ператрусу ў менскім офісе «Гавары праўду». Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG