Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчыя ўчасткі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі будуць узятыя пад ахову міліцыяй на пачатку наступнага тыдня, адразу ж пасьля завозу на ўчасткі бюлетэняў для галасаваньня.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

Датэрміновае галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах пачнецца 18 верасьня.

Сакратар ЦВК праінфармаваў, што перад пачаткам галасаваньня «па рэгіёнах павінны прайсьці трэнінгі ўчастковых камісій».

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасьня. На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуе каля 360 кандыдатаў.

Частка апазыцыйных структураў заклікае да байкоту выбараў. Некаторыя апазыцыйныя палітычныя партыі плянуюць зьняць сваіх кандыдатаў з выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG