Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу здароўя, складзеным амэрыканскай кампаніяй Bloomberg, Беларусь апынулася на 91 месцы сярод 145 краін.

Найбольш здаровай краінай агенцтва назвала Сынгапур, за ім ідуць: Італія, Аўстралія, Швэйцарыя, Японія, Ізраіль, Гішпанія. Горш за ўсіх здароўе ў грамадзян афрыканскіх краін: Мазамбіка, Чада, Рэспублікі Конга, Лесота і Свазыленду. Сярод краін былога СССР самы высокі ўзровень здароўя ў Грузіі, яна разьмясьцілася на 71 месцы, Армэнія дзеліць 79 месца з Латвіяй, Літва – 81, Таджыкістан – 84, Узбэкістан – 85, Азэрбайджан – 87, Беларусь – 91, Расея – 97, Украіна – 99.
XS
SM
MD
LG