Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Друкарні байкатуюць кандыдата


Уладзімер Шанцаў

Уладзімер Шанцаў

Кандыдат на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў застаецца без друкаваных агітацыйных матэрыялаў.

Як сьцьвярджае актывіст, 10 верасьня ў магілёўскай абласной друкарні імя Сьпірыдона Собаля яму адмовіліся надрукаваць улёткі. Памножыць агітацыйныя матэрыялы партыец зьбіраўся за сродкі са свайго выбарчага рахунку.

Шанцаў: «Мне адмовілі, не назваўшы прычыны. Спачатку ў мяне прынялі замову, аформілі яе, а потым патэлефанавалі й сказалі, што ня будзем друкаваць. Мяне дакаралі, што мая ўлётка не перадвыбарчая. Я казаў, што ў мяне адна праграма — байкот выбараў. Урэшце спрэчкі гэтыя нічога не далі. Я запатрабаваў пісьмовы адказ. Сказалі, што ён будзе а 14 гадзіне. Пасьля другой гадзіны дня са мной нават ніхто размаўляць ня стаў. Атрымліваецца дзіўная сытуацыя. Спадар Лазавік кажа, што за дзяржаўныя сродкі мы не дазволім агітаваць за байкот, а за свае — калі ласка. А тут высьвятляецца, што й за свае нельга».

Як заяўляе Ўладзімер Шанцаў, праблемы з друкам ягоных агітацыйных матэрыялаў паўстаюць і ў прыватных друкарнях. Спачатку яму абяцаюць, а потым высьвятляецца, што яны загружаныя працай.

Раздрукаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдат можа толькі ў арганізацыях, якія маюць ліцэнзію на аказаньне такіх паслугаў. За памнажэньне агітацыйных матэрыялаў у арганізацыі, якая ня мае ліцэнзіі, Горацкая выбарчая камісія вынесла папярэджаньне незалежнаму вылучэнцу Андрэю Юркову.
XS
SM
MD
LG