Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Мілінкевіч


Збор подпісаў за Аляксандар Мілінкевіч

Збор подпісаў за Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч – былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе, нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдынстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Манпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня ў Эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (Нямеччына, 2000). У 1980–1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978–1980, 1984–2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996 гады. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Ратуша». У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Старшыня руху «За свабоду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG