Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прызначыць спэцдакладчыка па Беларусі


10 верасьня ў Жэневе адкрылася 21-я сэсія Рады правоў чалавека ААН. На гэтай сэсіі будзе прызначаны спэцдакладчык па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Прызначэньне спэцдакладчыка па Беларусі адбудзецца 27 або 28 верасьня.

На сэсіі ў чэрвені 2012 году Рада правоў чалавека прыняла рэзалюцыю, у якой крытыкуецца сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і ёсьць пункт пра ўвядзеньне мандату спэцдакладчыка.

Дакладчык зможа:

  • весьці дыялёг зь беларускім бокам па пытаньнях становішча ў галіне правоў чалавека
  • рабіць аналіз сытуацыі
  • прапаноўваць рашэньні, каб палепшыць стан правоў чалавека.

Па выніках працы спэцдакладчык падрыхтуе справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі.

Вылучэньне кандыдатур на гэтую пасаду скончылася 23 жніўня. На пасаду прэтэндуе 11 чалавек, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG