Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі забілі кінарэжысэра


Графіці ў падтрамку сырыйскіх паўстанцаў, Александрыя, Эгіпет

Графіці ў падтрамку сырыйскіх паўстанцаў, Александрыя, Эгіпет

34-гадовы дакумэнталіст загінуў у суботу, патрапіўшы пад перакрыжаваны агонь ваюючых бакоў

У Сырыі забіты кінарэжысэр Тамер аль-Авам. Як паведамляе апазыцыйная Сырыйская нацыянальная рада, 34-гадовы дакумэнталіст загінуў у суботу, патрапіўшы пад перакрыжаваны агонь ваюючых бакоў.

Апошнія гады Тамер аль-Авам жыў у Нямеччыне, але пасьля пачатку антыўрадавых выступаў у Сырыі ён вярнуўся на радзіму, каб далучыцца да паўстанцаў.

Рэжысэр загінуў падчас працы над фільмам для паўстанцаў Свабоднай сірыйскай арміі.

Ад пачатку грамадзянскага канфлікту ў Сырыі ў сакавіку 2011 году некалькі вядомых дзеячаў культуры і журналістаў былі арыштаваныя або зазналі напады. Некалькі – загінулі. Паводле сырыйскіх праваабаронцаў, усяго за гэты час у краіне загінулі больш за 27 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG