Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Абрамовіча атрымае 12 мільёнаў


Раман Абрамовіч і Барыс Беразоўскі

Раман Абрамовіч і Барыс Беразоўскі

У Вялікабрытаніі адвакат, які бараніў расейскага мільярдэра Рамана Абрамовіча на судовым працэсе супраць прадпрымальніка Барыса Беразоўскага, атрымае рэкорднае ў брытанскай судовай практыцы грашовае ўзнагароджаньне.

Паводле нядзельнага выданьня Sunday Times Джонатану Сампшну за перамогу ў гэтым судовым разглядзе будзе выплачаны ганарар 12 мільёнаў даляраў. Гэта амаль у два разы перавышае памер ганарару, які калі-небудзь раней атрымліваў юрыст у Злучаным Каралеўстве.

Разам з тым, паведамляецца, што бок, які прайграў, абавязаны будзе аплаціць усе юрыдычныя рахункі, зьвязаныя са скончаным працэсам. Брытанская прэса сьцьвярджае, што гаворка можа ісьці аб 160-ці мільёнах даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG