Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Іраку прысудзіў былога віцэ-прэзыдэнта да сьмерці


Тарык аль-Хашамі

Тарык аль-Хашамі

Судовы працэс у справе былога віцэ-прэзыдэнта пачаўся ў Багдадзе ў траўні. Аль-Хашамі, які зьяўляецца мусульманінам-сунітам, быў абвінавачаны ў датычнасьці да арганізацыі тэрактаў і забойстваў супрацоўнікаў багдадзкага суду.

Аль-Хашамі займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Іраку з красавіка 2006 да траўня 2011 гадоў. Затым ён пакінуў краіну і схаваўся ў Турцыі. Усе абвінавачаньні на свой адрас ён адхіляе.

Турцыя раней заяўляла, што ня мае намеру экстрадаваць Тарыка аль-Хашамі ў Ірак.
XS
SM
MD
LG