Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт у падтрымку Pussy Riot

абноўлена

На сайце расейскай службы Радыё Свабода адбылася простая відэатрансьляцыя з канцэрту ў падтрымку Pussy Riot, Таісіі Восіпавай, «вязьняў Балотнай» і іншых палітычных зьняволеных. Пачатак а 19:00 маскоўскага часу.

У канцэрце ўзялі ўдзел Юры Шаўчук з групай ДДТ, Глеб Самойлаў, групы «Тэлевізар», «Розныя людзі», «Электрычныя партызаны» і іншыя.

Юры Шаўчук у відэазваротах апісаў сваю матывацыю так:

«Калі мне прапанавалі граць на гэтым фэстывалі, я сказаў, што ён будзе называцца не ў падтрымку толькі Pussy Riot, а ў падтрымку палітвязьняў, перш за ўсё – Таісіі Восіпавай, якой далі восем гадоў і якой, як многія кажуць, хутчэй за ўсё падкінулі наркотыкі. За палітыку саджаюць людзей. Дарагія сябры, мы супраць палітычных рэпрэсій. Таму што трэба бачыць далей свайго носа».

Як сказана на афіцыйным сайце піцерскага «Главклуба», дзе пройдзе канцэрт, «Фэстываль адбудзецца!» Гэты вокліч заканамерны: арганізатары і ўладальнікі клюбу сутыкнуліся зь ціскам з боку ўладаў.

Нечакана пракуратура Санкт-Пецярбургу санкцыянавала пазаплянавую праверку клюбу, а арганізатару канцэрту Вользе Курносавай уручылі папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства (такія папярэджаньні, як правіла, уручаюць перад акцыямі пратэсту), што выклікала зьдзіўленьне музыкаў. Акрамя таго, паводле Курносавай, на кіраўніцтва шматлікіх піцерскіх клюбаў рабілі псыхалягічны ціск, каб яны не дазволілі праводзіць на сваёй тэрыторыі канцэрт. Нарэшце, паводле яе, квіткі на канцэрт можна набыць толькі ў касе «Главклуба» – іншыя касы гораду адмовіліся іх распаўсюджваць.

Грошы ад прададзеных білетаў будуць перададзеныя сем'ям палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG