Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пол Макартні атрымаў ордэн Ганаровага легіёну


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Оланд узнагародзіў ордэнам Ганаровага легіёну Пола Макартні, аднаго з заснавальнікаў Beatles.

У часе ўрачыстай цырымоніі ў Елісейскім палацы прэзыдэнт Оланд адзначыў «неацэнны ўнёсак» Макартні ў разьвіцьцё музыкі і уплыў, які ён зрабіў на многіх французскіх выканаўцаў.

Ордэн Ганаровага легіёну быў заснаваны Напалеонам Бонапартам у 1802 годзе.

Пол Макартні названы ў Кнізе рэкордаў Гінэса «самым пасьпяховым кампазытарам за ўсе часы» і самым пасьпяховым аўтарам песен у гісторыі брытанскай музыкі. У 1997 годзе каралева Елізавета ІІ уганаравала яго званьнем рыцара – за рэвалюцыйны ўнёсак у разьвіцьцё папулярнай музыкі.

XS
SM
MD
LG