Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як адзначыць Мікола Статкевіч у турме Дзень беларускай вайсковай славы?


Мікола Статкевіч абвяшчае аб утварэньні БЗВ, 20 жніўня 1991 г

Мікола Статкевіч абвяшчае аб утварэньні БЗВ, 20 жніўня 1991 г

Такім пытаньне задаецца жонка палітыка Марына Адамовіч напярэдадні 8 верасьня.

Дзень беларускай вайсковай славы, які адзначаюць беларускія патрыёту ў гонар далёкай перамогі над маскоўскім войскам беларускіх ваяроў, супаў сёньня з яшчэ адным сьвятам — 20 гадоў таму Мікола Статкевіч, тады дзейны афіцэр, арганізаваў з сябрамі Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў прыняцьце прысягі на адданасьць Радзіме. Днямі Марына Адамовіч атрымала ад мужа ліст, у якім знайшла намёк на гэтыя ўгодкі. Больш адкрыта Мікалай Статкевіч ня мог напісаць, інакш ліст бы не дайшоў, мяркуе Марына Адамовіч.

«Мікола пра гэта згадаў у сваім апошнім лісьце. Папрасіў паставіць на сайт гісторыю БЗВ з нагоды маючай адбыцца круглай даты. Інакш, адкрыта, ён жа ня мог напісаць».

Мікалай Статкевіч быў адным з заснавальнікаў і актыўным сябрам Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, якое 8 верасьня 1992 году зладзіла прыняцьце вайсковай прысягі на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Як злоснага парушальніка, Статкевіча ўтрымліваюць ў крытай Магілёўскай турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG