Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»


Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка нарадзіўся 27 траўня 1971 году.

Бацька — вядомы мастак Георгі Скрыпнічэнка, маці Натальля выкладала сцэнічную мову ў Інстытуце культуры.

Навучаўся ў мастацка-рэстаўрацыйнай вучэльні ў Міры, Беларускай акадэміі мастацтваў, пэдагагічным унівэрсытэце ў Вільні.

У рок-музыцы з 1987 году. Заснавальнік, гітарыст , вакаліст, аўтар тэкстаў і музыкі гурта žygimont VAZA, у якім у розныя часы ўдзельнічалі такія музыканты, як Уладзімер Мулявін-малодшы, Аляксандар Памідораў, Вольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Маша Яр ды іншыя.

Мае ў дыскаграфіі 11 альбомаў, запісаных з гуртом, і некалькі сольных працаў, запісаных пад імем Skrypa MX. Зараз працуе над новым праектам The Blue Devils.

Сяргей — дызайнэр. Разам з жонкай, мастачкай Юліяй Галавіной, заснаваў дызайнэрскі лэйбл «Tank Press». Аздабляў дыскі беларускіх выканаўцаў. Адзін з апошніх творчых праектаў — калекцыйная калода ігральных картаў, распрацаваная да 600-годзьдзя бітвы пад Грунвальдам.


Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 10–14 верасьня на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.


Архіў праекту


Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG