Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 верасьня: назіральнікі АБСЭ сустракаюцца з ЦВК, дзень народзінаў Яўгена Глебава


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е

У Беларусі – сонечна, тэмпэратура да 18 градусаў.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце

У Доме ўраду – сустрэча назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з прадстаўнікамі ЦВК Беларусі.

Жэнэва – пачатак сэсіі Рады ААН ў справе правоў чалавека.

Гэты дзень у гісторыі

1972 — Генрых Бёль атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры

1990: Пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

У гэты дзень нарадзіліся

1809 — Аляксандар Рыпінскі, беларускі паэт

1929 — Яўген Глебаў, беларускі і савецкі кампазытар, пэдагог. Аўтар балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Выбраньніца», опэры «Майстра і Маргарыта»

1931 — Рэнальд Кныш, заслужаны трэнэр Беларусі й СССР па гімнастыцы

У гэты дзень памерлі

1821 — Францішак Заблоцкі, польскі адукацыйны дзеяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камэдыяў польскага асьветніцтва

1916 — Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.

Цытата на памяць

Кожны дастаткова моцны, каб пераносіць пакуты іншых.

Лярашфуко

Год таму ў загалоўках Свабоды

Зьезд Партыі БНФ пераабраў Янукевіча і зацьвердзіў умовы ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах

Аляксей Янукевіч: “Калі ўмовы будуць выкананыя, трэба ўдзельнічаць у выбарах”

Разьвітаньне з Русланам Салеем
XS
SM
MD
LG