Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Касьпяровіч на БТ: «Жыве Беларусь!»


«Выбараў у Беларусі даўно няма», — пачаў свой тэлевыступ кандыдат у дэпутаты па 106-й Коласаўскай выбарчай акрузе, прадстаўнік партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч. Паводле яго, усе дэпутаты ўжо вызначаныя і 23 верасьня адбудзецца толькі іх фармальнае прызначэньне.

Сам Дзьмітрый Касьпяровіч на выбарчы ўчастак ня пойдзе, а ўдзел у выбарчай кампаніі ўзяў, каб паведаміць выбарцам, што пры сапраўднай дэмакратыі людзі жывуць багацей і лепш, чым у недэмакратычнай краіне.


Таксама выступіў з зваротам намесьнік старшыні партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў. Ён заклікаў выбарцаў не галасаваць датэрмінова, а прыходзіць на выбарчыя ўчасткі толькі 23 верасьня. Паводле кандыдата, п’янства, алькагалізм і злачыннасьць выкліканыя найперш сацыяльнай неўладкаванасьцю. Валер Ухналёў таксама мяркуе, што ў Беларусі квітнеюць бюракратызм і свавольніцтва чыноўнікаў, якіх трэба сваечасова мяняць, але дзейная сыстэмы ўлады гэтага зрабіць не дазваляе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG