Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы ў сьвеце помнік Стыву Джобсу будзе ў Пецярбурзе


У Пецярбурзе сталі вядомыя вынікі конкурсу на найлепшы помнік аднаму з заснавальнікаў кампаніі Apple Стыву Джобсу, які памёр у кастрычніку летась.

На конкурс, абвешчаны ў ліпені, былі дасланыя 185 заявак з усяго сьвету, зь якіх журы абрала 18, а адносна рэшты працаў галасаваньне адбывалася ў інтэрнэце. Такім чынам, канчатковы сьпіс вырас да 25 мадэляў.

Першае месца заняў жыхар Пецярбургу, які назваў свой праект «Сонечны QR». Гэта белы сонечны гадзіньнік, вышыню якога можна праграмаваць.

Задума зрабіць помнік Стыву Джобсу зьявілася ў холдынгу «ЗЕФС». Ягоны прэсавы сакратар Тацяна Васіленка распавядае: «Першае месца заняў праект піцерскага мастака, праект 3D QR-коду, які ў часе руху сонца выбудоўвае розныя QR-коды і пры дапамозе мабільнага тэлефона можна будзе перайсьці па спасылцы на якую-небудзь цікавую старонку. Мы мяркуем, што гэта будзе інфармацыя пра самога Стыва Джобса, цытаты, малюнкі, альбо імпрэзы ў сфэры ІТ».

Мяркуецца, што помнік Стыву Джобсу будзе усталяваны напрыканцы году ў Фрунзэнскім раёне Пецярбурга

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG