Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога начальніка сакратарыяту Савету рэспублікі пачнуць судзіць 10 верасьня


Працэс над Глебам Бядрыцкім, былым начальнікам сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу пачнецца 10 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».

Былы чыноўнік быў арыштаваны ў кастрычніку 2011 году ў сваім службовым кабінэце і абвінавачваецца ў службовым злоўжываньні і ў крадзяжы праз службовае злоўжываньне. Справа Бядрыцкага складаецца з 47 тамоў.

Зь СІЗА Глеб Бядрыцкі зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем, каб яго вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці, але просьба не была задаволеная.
XS
SM
MD
LG