Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адміністрацыя БНТУ адмовілася ламаць графік заняткаў з-за чэмпіянату па хакеі


Кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту не пагадзілася мяняць графік заняткаў у 2013–2014 навучальным годзе, як прапанавала Міністэрства адукацыі.

Чыноўнікі зь Мінадукацыі вырашылі зьмяніць графік навучаньня для менскіх ВНУ, інтэрнаты якіх мяркуецца скарыстаць для расьсяленьня наведнікаў чэмпіянату сьвету па хакеі.

Чэмпіянат пройдзе ў траўні 2014 году. Каб вызваліць для турыстаў каля 7 тысяч месцаў у студэнцкіх інтэрнатах, зімовыя канікулы прапануецца перанесьці на лета.

«Мы лічым, што ў гэтым няма неабходнасьці. Няма сэнсу ламаць навучальны працэс», — адказалі на ініцыятыву чыноўнікаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце, паведамляе «Інтэрфакс».

Мінадукацыі жадае задзейнічаць у «кампаніі расьсяленьня» таксама БДУ, БДУІР, БДЭЎ, БДМУ, БДПУ імя Танка, МДЛУ, БДТУ.
XS
SM
MD
LG