Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк? Кіраўніцтва 2-га шпіталя: дэстабілізацыя абстаноўкі перад выбарамі


Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюдзілі інфармацыю пра плянаваны страйк супрацоўнікаў 2-га гарадзкога клінічнага шпіталя Менску.

Са спасылкай на ананімныя крыніцы сьцьвярджаецца, што нібыта мэдыкі патрабуюць удвая падвысіць заробак, а ў выпадку невыкананьня адміністрацыяй іхніх патрабаваньняў пагражаюць выйсьці на вуліцу.

Сытуацыю камэнтуе намесьнік галоўнага лекара згаданай установы Іван Кунаш:

«Я ня маю права даваць ніякай інфармацыі, але магу толькі адно вам сказаць, што гэта ганебны паклёп, нічога падобнага няма. Калектыў стабільна працуе, калектыў абураны. Мы правялі нават сход, і людзі проста абураныя. Гэта ўсё нейкія незразумелыя для нас інсынуацыі. Дзеля чаго гэта робіцца — напэўна, дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі перад парлямэнцкімі выбарамі, хутчэй за ўсё. Больш я сказаць нічога не магу, бо ўсё гэта — абсалютная хлусьня».

У падрыхтоўцы страйку ў 2-м гарадзкім клінічным шпіталі сумняюцца і мэдыкі, якія працуюць у іншых мэдычных установах гораду. Шпіталь пасьля пераезду ў новы будынак абсталяваны сучаснай тэхнікай. Нягледзячы на фармальна невысокія аклады, дзякуючы шэрагу дадатковых платных паслугаў канчатковыя заробкі пэрсаналу істотна перавышаюць прыбыткі ў іншых месцах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG