Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сяржант-уцякач: Усяму ёсьць мяжа


Сьцяпан Захарчанка. Здымак DELFI.lt
Сьцяпан Захарчанка. Здымак DELFI.lt
Сьцяпан Захарчанка, сяржант глыбіннай разьведкі Ўзброеных сілаў Беларусі, які год таму зьбег у Літву і стараецца атрымаць там статус уцекача, сказаў літоўскім журналістам, што ён ня мог больш трываць зьдзекаў ад афіцэраў.

«Між старымі і навабранцамі ўсё нармальна і памяркоўна. Ніхто нікога не забівае, можа, часам выхоўваюць, але гэта армія, так трэба. Але тое, што робяць афіцэры, пераходзіць усе межы. У мяне на руцэ шнар, гэта ад удару спражкай. Калі мяне сюды прывезьлі, я зьвяртаўся ў мэдпункт, мая рука была перабінтаваная. Так што б'юць у войску па-рознаму, па прычыне або без прычыны, калі п'яному афіцэру што-небудзь прыйдзе ў галаву. Гэта робяць афіцэры ад лейтэнанта да маёра, мае прамыя камандзіры. Факт застаецца фактам, у мяне да гэтага часу праблемы са здароўем. Але я не адзін такі пакутнік, іншыя хлопцы атрымлівалі ня менш, чым я. Яны проста баяліся прызнацца. Год таму я таксама ўсяго гэтага не сказаў бы, але ўсяму ёсьць мяжа. Мне адбілі нырку і паабяцалі, што на дэмбель я пайду інвалідам. Пра гэта мне адкрытым тэкстам сказалі два афіцэры» – гэтак пра сваю службу ў беларускім войску сяржант Захарчанка распавёў інтэрнэтнаму сайту DELFI.

Іншым матывам, які прымусіў сяржанта Захарчанку зьбегчы ў Літву, была спроба, паводле ягоных словаў, прымусіць яго падпісаць паперу, дзе ён абавязаўся б страляць ва ўдзельнікаў дэманстрацый, якія «пагражаюць канстытуцыйнаму ладу рэспублікі Беларусь».

Інтэрвію з Захарчанкам чытайце тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG