Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціну больш падабаецца Абама


Дэніэл Гурэ
Дэніэл Гурэ
Уладзімер Пуцін сказаў у інтэрвію расейскаму ангельскамоўнаму тэлеканалу «Russia Today», што Барак Абама зьяўляецца «сумленным чалавекам, які хоча зьмяніць шмат што да лепшага», і крытычна адазваўся пра Міта Ромні, суперніка Абамы ў прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША ў лістападзе.

Некаторыя лічыць, што гэтым выказваньнем Пуцін паслаў сыгнал амэрыканцам, што Расеі больш даспадобы пераабраньне Абамы, чым перамога Ромні.

Амэрыканскі палітоляг Дэніэл Гурэ лічыць, што гэта дарэмнае спадзяваньне:

«Пуцін разьлічвае, што яго словы будуць пачутыя амэрыканскім электаратам. Але калі такія надзеі існуюць, то яны няслушныя. Хутчэй за ўсё, ніхто не заўважыць гэтага інтэрвію Уладзімера Пуціна. А калі заўважаць, дык яго пазыцыя адносна Сырыі можа толькі дадаць расейскаму прэзыдэнту нядобразычліўцаў сярод лібэральнай часткі выбарцаў, якія падтрымліваюць Абаму. Менавіта яны хочуць нешта зрабіць, каб перашкодзіць зьнішчэньню мірных жыхароў у Сырыі» – сказаў Гурэ нашаму радыё.

Якіх пераменаў у палітыцы ЗША можна чакаць у выпадку, калі пераможа Міт Ромні?

«Ён не адмовіцца ад Дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, але далейшае скарачэньне ядзернага арсэналу ЗША, пра які кажа Барак Абама, хутчэй за ўсё, не адбудзецца. Расеі ня варта чакаць ніякай гнуткасьці ад Вашынгтону ў пытаньні супрацьракетнай абароны. Верагодны і больш моцны акцэнт на збліжэньне Злучаных Штатаў з краінамі Ўсходняй Эўропы, якія не знаходзяцца ў НАТА, такімі, як Грузія, Украіна» – лічыць Дэніэл Гурэ.

Нагадаем, што ў інтэрвію тэлеканалу CNN сёлета ў сакавіку Ромні назваў Расею «геапалітычным апанэнтам нумар адзін» для ЗША. А выступаючы на зьезьдзе рэспубліканскай партыі ў Флярыдзе на мінулым тыдні, кандыдат рэспубліканцаў у прэзыдэнты заявіў, што ў выпадку ягонай перамогі на выбарах «Пуцін убачыць крыху менш гнуткасьці і больш цьвёрдасьці» з боку Вашынгтону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG