Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tagesspiegel: Супрацу сілавікоў Беларусі і Нямеччыны ўхвалілі «жоўта-чырвоныя»


Бэрлінская газэта Tagesspiegel працягвае расьсьледаваць супрацу паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі.

На той момант, калі Бэрлін зацьвердзіў праект стажыровак для беларускіх міліцыянтаў, у Нямеччыне кіравала кааліцыя хрысьціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў. Кіраўнікамі ж МУС і МЗС былі адпаведна хрысьціянскі дэмакрат Вольфганг Шойбле і сацыял-дэмакрат Франк Вальтэр Штайнмаер. Яны і ўхвалілі праект, паведамляецца ў сёньняшнім нумары выданьня.

Як піша Tagesspiegel, у адказ на запыт парлямэнцкай апазыцыі абодва ведамствы раптам далі тлумачэньні, што, маўляў, ініцыятыва аб супрацы сілавікоў ФРГ і Беларусі паходзіла ад Менску — «Беларусь у свой час зьвярнулася да фэдэральнага ўраду з просьбай распачаць супрацоўніцтва праваахоўных органаў». Згодна з дадзенымі міністэрства, сярод 500 стажораў былі ня толькі памежнікі, але і афіцэры міліцыі, і крыміналісты.

Tagesspiegel, аднак удакладняе: адрозна ад навучаньня беларускіх памежнікаў, пра стажыроўкі міліцыянтаў не заключалася нейкіх фармальных пагадненьняў. Гэтае навучаньне беларускай міліцыі ў нямецкіх паліцыянтаў фэдэральны ўрад доўгі час замоўчваў і не інфармаваў пра яго заканадаўцаў з Бундэстагу.

Газэта адзначае, што яшчэ ад верасьня 2008 апазыцыя (Левая партыя) штоквартальна дасылала ва ўрад запыты пра выкарыстаньне нямецкіх афіцэраў паліцыі за мяжой. У тых 16 адказах, якія атрымалі левыя, былі скрупулёзна апісаныя навучальныя працэсы для беларускіх памежнікаў, але не было ніякіх зьвестак пра навучаньне ў рамках гэтага праекту беларускіх міліцыянтаў. Дэпутатам нічога не паведамілі пра дзевяць сэмінараў для беларускіх сілавікоў (пяць у Нямеччыне, чатыры ў Беларусі), пра прысутнасьць беларускіх сілавікоў у якасьці назіральнікаў падчас апэрацыі «Castor-Transport» у 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG