Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 110 дэпутацкіх мандатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня засталося 365 прэтэндэнтаў. Гэту лічбу назваў «Свабодзе» сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

«Хоць у далейшым іх можа стаць і меней, паколькі некаторыя кандыдаты пагражаюць зьняцца з выбараў», — удакладніў Мікалай Лазавік.

Ён таксама сказаў, што безальтэрнатыўнымі застаюцца тры выбарчыя акругі, а найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы зафіксаваная.ў Менску.

Праз тыдзень АГП і партыя БНФ маюць на партыйных зьездах афіцыйна зьняць сваіх кандыдатаў з выбарчай гонкі.
XS
SM
MD
LG