Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ганчара і дзень сьмерці Салея


Віктар Ганчар
Віктар Ганчар

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 7 верасьня.

НАДВОР'Е:

Суцэльная воблачнасьць, без ападкаў. + 12 + 14 градусаў цяпла.


У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

На Кіпры адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу.

У клубе Re: Public (вул. Прытыцкага, 65) адбудзецца прэзэнтацыя сінгла групы Sun road 21 "ФК" БАТЭ ".

Адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Мастацкай галерэі народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага, прысьвечанае 90-гадоваму юбілею з дня нараджэньня мастака. Мерапрыемства пройдзе па адрасе Менск, пл. Свабоды, 15.




ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


70 — рымскае войска на чале з Тытам разрабавала Ерусалім

1191 — Трэці крыжовы паход: Рычард Львінае сэрца разьбіў Саладына ў бітве пад Арсуфам

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у ходзе Інфлянцкай вайны

1621 — перамога Рэчы Паспалітай над войскам Асманскай імпэрыі ў бітве пад Хоцінам

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім

1812 — Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй

1821 — абвешчаная Рэспубліка Гран-Калюмбія (на тэрыторыі сучасных Вэнэсуэлы, Калюмбіі, Панамы і Эквадору) на чале з прэзыдэнтам Сімонам Баліварам

1822 — Бразылія абвясьціла незалежнасьць ад Партугаліі

1931 — створанае панчошна-трыкатажнае прадпрыемства «КІМ» у Віцебску

1940 — авіяцыя нацысцкай Нямеччыны распачала масіраваныя начныя бамбаваньні Лёндану

1941 — у Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 году Беларуска-амэрыканская нацыянальная рада)

1977 — Панама і ЗША падпісалі дамовы па ўрэгуляваньні статусу Панамскага каналу. ЗША пагадзілася перадаць правы на канал Панаме да канца XX стагодзьдзя

2011 — гадавіна гібелі Руслана Салея пад Яраслаўлем у авіякатастрофе.

У гэты дзень нарадзіліся:

1707 ― Жорж Люі ле Клерк дэ Б'юфон, францускі натураліст, біёляг, матэматык, прыродазнавец і пісьменьнік 18 стагодзьдзя

1832 ― Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863―1864 гадоў на Беларусі і ў Летуве

1870 ― Аляксандар Купрын, расейскі пісьменьнік

1885 ― Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі

1932 ― Пол Гэці, амэрыканскі мільярдэр і філянтроп

1959 ― Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь зьвестак у 1999 годзе



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Глыбока памылковае меркаваньне апанэнтаў Лукашэнкі ў тым, што можна пралічыць яго крокі ..."

Віктар Ганчар, кіраўнік ЦВК пра рэфэрэндум 1996 году.

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG