Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адмянілі трансляцыю чарговай «сэрыі» тэледэбатаў


Адменена трансьляцыя тэледэбатаў кандыдатаў па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе № 20. Прычына — удзел Льва Марголіна, даверанай асобы сябра АГП Андрэя Разьнічэнкі.

Намесьнік старшыні АГП спадар Марголін сам балятуецца ў дэпутаты. Паводле апошняга рашэньня ЦВК, давераныя асобы ня маюць права браць удзел у дэбатах за кагось іншага, калі самі ёсьць кандыдатамі.

Кандыдатам па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе № 20 прапапанавана запісаць тэледэбаты паўторна 7 верасьня.

У той самы дзень прапанавана перазапісацца і кандыдатам па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17. Трансляцыю гэтых дэбатаў адмянілі 5 верасьня, бо ўдзел у спрэчках у якасьці даверанай асобы вылучэнца ад партыі БНФ Аляксандра Кузьняцова браў кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч.

Спадар Кузьняцоў кажа, што гатовы ўзяць удзел у паўторных тэледэбатах самастойна. Андрэй Разьнічэнка яшчэ разважае: ці выступаць самому, ці зьвярнуцца да іншай даверанай асобы.
XS
SM
MD
LG