Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч: «Мы далучаемся да байкоту»


Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы старшыня Нацыянальнага банку выступіў па тэлебачаньні як кандыдат у дэпутаты.

Станіслаў Багданкевіч рэзка раскрытыкаваў дзейную мадэль улады і тое, як вядзецца гаспадарка, і ў канцы выступу паведаміў, што далучаецца да байкоту выбараў.

Станіслаў Багданкевіч паведаміў выбарцам, што сярэдні заробак у Беларусі ніжэйшы ўдвая за сярэдні заробак у Расеі і Літве. Паводле былога старшыні Нацбанку, у выніку леташняга фінансавага крызісу беларусы агулам страцілі 1,5 мільярда даляраў сваіх ашчаджэньняў. Краіна ўсё глыбей падае ў даўгавую яму, мяркуе Станіслаў Багданкевіч і прыводзіць дадзеныя, што за 18 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі зьнешні доўг Беларусі вырас з нуля даляраў да 34 мільярдаў.

Альтэрнатыўныя меркаваньні адносна стану эканомікі і палітыкі Лукашэнкіне гучаць на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё, публічна не абмяркоўваюцца самыя балючыя пытаньні разьвіцьця краіны, заявіў Станіслаў Багданкевіч. «Навязаная краіне аўтарытарная мадэль не эфектыўная. У краіне квітнее халуйства», — мяркуе кандытат. Выбары ў Палату прадстаўнікоў ён лічыць не свабоднымі і не сумленнымі. «Мы далучаемся да байкоту», — закончыў свой выступ Станіслаў Багданкевіч.
XS
SM
MD
LG