Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскі Цэнтральны банк ратуе эўра


Прэзыдэнт Эўрапейскага Цэнтрабанку Марыё Драгі

Прэзыдэнт Эўрапейскага Цэнтрабанку Марыё Драгі

Эўрапейскі Цэнтральны банк сёньня абвясьціў, што пачынае набываць дзяржаўныя аблігацыі Італіі і Гішпаніі, банкі якіх пацярпелі ў выніку фінансавага крызісу ў эўразоне.

Гэта дапаможа аблегчыць ім доступ да зьнешніх пазыкаў і зьменшыць засьцярогі адносна далейшага лёсу эўра.

Раней прэзыдэнт Эўрапейскага Цэнтральнага банку Марыё Драгі выказаў гатовасьць зрабіць усё магчымае для захаваньня агульнаэўрапейскай валюты.

Супраць гэтай праграмы выступаюць многія палітыкі Нямеччыны, якія лічаць, што гэта раўназначна наўпроставай фінансавай дапамозе.
XS
SM
MD
LG