Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус на кватэры «Гавары праўду»


21:30 Ігар Драко: «Пакуль тут, апісалі, што ёсьць ў пакоях, апісалі гэтую відэаназіральную апаратуру, але на кампутары і друкарку пакуль не замахваюцца. Калі гэта скончыцца, ня ведаю».

21:00 Паводле актывіста «Гавары праўду» Ігара Драко, міліцыянты забралі розную друкаваную прадукцыю «Гавары праўду». Кампутары і стэнды не канфіскоўвалі, але спрабуюць забраць апаратуру, якая забясьпечвала відэаназіраньне за ўваходам. Міліцыянтаў у кватэры чалавек 8-10, і пакуль сыходзіць не зьбіраюцца.

19:30 Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута:

«Мы як давераныя асобы кандыдата на дэпутаты Тацяны Караткевіч сабраліся на арандаванай кватэры, каб паглядзець і абмеркаваць яе тэлевыступ. І неўзабаве сюды заявіліся міліцыянты на чале з высокапастаўленым міліцыянтам.

У нас праверылі дакумэнты, усіх перапісалі і бяруць тлумачэньні, чым мы тут займаліся.

Адзін зь міліцыянтаў назваўся. Гэта мясцовы ўчастковы — лейтэтант Віталь Гушчын. Паводзяць сябе міліцыянты пакуль ветліва. Паглядзім, ці што забяруць у выніку».

Разам зь міліцыянтамі ў кватэру ўвайшлі людзі ў цывільным, якія не прадставіліся.

XS
SM
MD
LG