Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: са спадчынай Буша за 4 гады не разабрацца


Барак Абама і Біл Клінтан

Барак Абама і Біл Клінтан

Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, які выступіў на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі, заявіў, што ніводны прэзыдэнт ня здолеў бы за 4 гады справіцца з тымі фінансавымі праблемамі, якія Барак Абама атрымаў у спадчыну ад адміністрацыі рэспубліканца Джорджа Буша-малодшага.

Менавіта Біл Клінтан фармальна прапанаваў дэлегатам нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам на прэзыдэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Барака Абаму. Клінтан сказаў, што Абама заклаў фундамэнт больш сучаснай і збалянсаванай эканомікі і дадаў, што дзейная адміністрацыя працягвае выпраўляць памылкі, дапушчаныя рэспубліканцамі ў часе іх улады.

Сёньня на зьезьдзе мае выступіць сам Барак Абама, які, як чакаецца, афіцыйна прыме прапанову сваіх аднапартыйцаў балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін. Паводле амэрыканскіх законаў, адна асоба ня можа быць прэзыдэнта больш за два тэрміны запар.

На прэзыдэнцкіх выбарах 6 лістапада апанэнтам Абамы будзе кандыдат ад партыі Рэспубліканцаў былы губэрнатар штату Масачусэтс Міт Ромні. Апошнія апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што Абама пакуль крыху апярэджвае свайго суперніка.
XS
SM
MD
LG