Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грэцыі просіць скараціць яму заробак


Прэзыдэнт Грэцыі Каралас Папульяс просіць Мінфін скараціць яму зарплату і пэнсію, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Хрыстас Стаікурас на пасяджэньні бюджэтнага камітэту парлямэнту.

Кіраўнік дзяржавы таксама прапанаваў скараціць пэнсіі ўсім былым прэзыдэнтам Грэцыі, што, паводле міністэрства, зэканоміць дзяржаўнаму бюджэту каля 350 тысяч эўра на год, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на грэцкі тэлеканал «Скай».

Кіраўнік дзяржавы ў Грэцыі абіраецца парлямэнтам і ажыцьцяўляе ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, а выканаўчая ўлада належыць прэм'ер-міністру.

На думку прэзыдэнта, заробак кіраўніка дзяржавы павінен быць зьменшаны разам са скарачэньнем зарплаты міністраў і іншых дзяржаўных службоўцаў.

Між тым міністар фінансаў Грэцыі заявіў у лютым пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам, што Папульяс адмовіўся ад заробку, каб падтрымаць краіну ў крызіс. Тады паведамлялася, што заробак прэзыдэнта складае 23 тысячы эўра на месяц, або 278,4 тысячы эўра на год, а пасьля выплаты падаткаў ён атрымлівае 192.000 эўра. Цяпер, як мяркуюць СМІ, будзе вызначаны новы памер зарплаты кіраўніка дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG